Лукашэнка: Мінпрам цягне ўніз усю эканоміку (відэа)

Аляксандр Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці. Такую заяву ён зрабіў перад справаздачай міністра прамысловасці Віталя Воўка, які распавядаў пра стан галіны і шляхі вырашэння актуальных праблем.

Паводле беларускага кіраўніка, Мінпрам турбуе яго болей за ўсё. Пятая частка ўсёй прамысловай вытворчасці краіны належыць менавіта гэтай галіне, а болей за палову прадукцыі ідзе на экспарт. Лукашэнка заявіў, што прадпрыемствы сур’ёзна адстаюць і цягнуць ўсю айчынную эканоміку ўніз.

Цяпер кіраўнік краіны не патрабуе ад Мінпраму зрабіць прарыў і каб “быў дзікі прырост прадукцыі”, але хоча, каб сітуацыя не пагоршылася, цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі