Лукашэнка: Заўтра нашай краіны залежыць ад нашай працы сёння
У пятніцу, 13 студзеня, Аляксандр Лукашэнка правёў прыём з нагоды старога Новага года. У сваёй прамове ён зноў гаварыў пра незалежнасць. Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы змаглі стварыць сваю першую незалежную дзяржаву і яе трэба берагчы. Ён спыніўся на тым, што мінулы год не быў простым, не ўсё з запланаванага ўдалося здзейсніць, але цяжкасці беларусаў загартоўваюць.
"Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння".
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што кожны грамадзянін нашай краіны павінен адчуваць адказнасць за яе лёс. "У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня", — сказаў Лукашэнка.