Лукашэнка заўважыў станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі (відэа)
Перад урадам і Нацбанкам ён паставіў задачу захаваць гэтыя тэндэнцыі.
31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калаўра. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў першым квартале 2015 года склаліся станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы і іх варта захавваць, перадае БЕЛТА.
Па словах Лукашэнкі, у першым квартале абазначылася пэўная раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах.
Лукашэнка: "Першы квартал скончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як усё-ткі выйсці на тое, каб, як я ўжо казаў пры прызначэнні новага складу ўрада, не рушыць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай Божа, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі намецілі".
Кабякоў далажыў пра вынікі працы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферы. Ён адзначыў, што для падтрымання рубля ў гэты час практычна не спатрэбіліся інтэрвенцыі Нацбанка — яны склалі толькі 40 тысяч долараў.
Фота — ctv.by