Лукашэнка завяршыў афіцыйны візіт у Турцыю

Лукашэнка завяршыў афіцыйны візіт у Турцыю

Аляксандр Лукашэнка завяршыў свой афіцыйны візіт у Турцыю, перадае БЕЛТА. Самалёт кіраўніка Беларусі вылецеў з міжнароднага аэрапорта Анкары Эсенбога.

Сёння ён правёў у Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, падчас якіх абмяркоўвалася пераважна гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і прамысловая кааперацыя.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся на працягу некалькіх гадоў нарасціць двухбаковы таваразварот да 1,5 мільярда долараў. Па выніках мінулага года, дарэчы, ён склаў 984 мільёны долараў. 

Адначасова ў Анкары прайшоў беларуска-турэцкі бізнэс-форум. Па выніках перамоў і сустрэч на ім былі заключаныя кантракты на 325 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі