Лукашэнка завяршыў працоўны візіт у Казахстан

Лукашэнка завяршыў працоўны візіт у Казахстан

Завяршыўся працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Самалёт кіраўніка Беларусі вылецеў з аэрапорта Астаны, перадае БЕЛТА.

У сталіцы Казахстана Лукашэнка ўдзельнічаў у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У сваім выступе на саміце ён звярнуў увагу на пытанні бяспекі і неабходнасці ўзмацніць эканамічную супрацу ў дзейнасці ШАС. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва імкліва ператвараецца ў адну з самых уплывовых міжнародных структур.

Таксама ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы "ЭКСПА-2017" у Астане. На адкрыццё гэтай выставы прыбылі шэсцьдзесят дэлегацый. Іх узначальвалі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў з розных краін свету, іншыя афіцыйныя асобы, якія прымалі ўдзел у саміце ШАС у Астане. Урачыстая цырымонія прайшла ў некалькі этапаў і завяршылася яскравым феерверкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі