Лукашэнка заявіў, што аўтарытэт Беларусі ў свеце расце

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Адкрываючы "Славянскі базар у Віцебску", Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аўтарытэт Беларусі ў свеце расце. Гэтаму быў знойдзены арыгінальны доказ: на фестываль прыязджаюць артысты "з мноства краінаў"!

"Тут, у старажытным Віцебску, які негалосна прызнаны нашай культурнай сталіцай, за чвэрць стагоддзя пабывалі творчыя дэлегацыі з сямідзесяці дзвюх дзяржаў. І сёння зноў усе сцягі ў госці да нас. Мы гасцінна прымаем удзельнікаў і прыхільнікаў фестывалю, якія прыбылі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Гэта красамоўна сведчыць не толькі пра яго папулярнасць, але і пра ўсё большы аўтарытэт Беларусі ў супольнасці нацый", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цырымонія адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшла 13 ліпеня. Фестываль праводзіцца з 1992 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі