Лукашэнка заявіў, што "Дажынкі" зменяць фармат (відэа)
А іх герояў ён запросіць у Палац Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак адзначыў, што Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі з'яўляецца карысным для краіны святам, паколькі за час яго правядзення былі прыведзеныя ў парадак "як буйныя, так і невялікія гарады". Аднак у той форме, у якой праводзіліся "Дажынкі", "ёсць і пэўныя недахопы", лічыць Аляксандр Лукашэнка. Найперш яго бянтэжыць, што ў пачатку восені, калі праводзіцца свята, вядомыя валавыя аб'ёмы збожжа, ўраджайнасць, але невядомыя эфектыўнасць продажаў, атрыманы прыбытак, грошы на рахунках прадпрыемстваў.
Таму Лукашэнка лічыць, што на яго ўзроўні ўшаноўваць лепшых аграрыяў трэба ў пачатку года. І рабіць гэта ў Палацы Незалежнасці.
У справе фармату "Дажынак" было вырашана іх праводзіць у раёнах на базе аднаго з аграгарадкоў. На думку кіраўніка дзяржавы, такім чынам, за 10-12 гадоў яны будуць прыведзеныя ў поўны парадак. На абласным узроўні фестывалі будуць праводзіцца ў раённых цэнтрах, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо былі "Дажынкі", інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru