Лукашэнка звольніў з пасады яшчэ аднаго намесніка начальніка Генштаба
Валерый Гнілазуб / sb.by
Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 1 верасня звольніў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба з пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі па баявым кіраванні.
Гнілазуб звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Генерал-маёру 55 гадоў. Пасаду намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні ён займаў з ліпеня 2020 года.
Дарэчы, за апошні месяц гэта ўжо другі намеснік начальніка Генштаба, адпраўлены на пенсію. 14 жніўня Лукашэнка звольніў генерал-маёра Уладзіслава Будзіка з пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генштаба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.