Лябедзька аб'явіў пра новую кампанію Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Аб'яднаная грамадзянская партыя распачала кампанію за выключэнне з Крымінальнага кодэкса артыкула аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Пра гэта паведаміў на сустрэчы з журналістамі ў Брэсце старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, "па фармальных прыкметах пад гэты артыкул можна падвесці любога чалавека".
"Людзей саджаюць у турму, і яны выкупляюць сваю свабоду, — цытуе словы Лябедзькі БелаПАН. — Але ці будзе потым у такога чалавека матывацыя нешта рабіць у гэтай краіне?".
Старшыня АГП перакананы, што гэты артыкул блакуе дзелавую ініцыятыву, перашкаджае канкурэнцыі і не спрыяе стварэнню новых працоўных месцаў. Партыйцы будуць не толькі збіраць подпісы, але і зробяць аналітычную запіску і звернуцца ва ўрад, "каб паказаць, якія эканамічныя выгады губляе краіна пры наяўнасці такога артыкула".