Лёгкаатлетка Дар'я Барысевіч не выступіць на Алімпіядзе ў Токіа
Беларуская лёгкаатлетка Дар'я Барысевіч вяртаецца з такійскай Алімпіяды. Яна не зможа выступіць, бо атрымала траўму.
"Я лячу дадому! На жаль, АГ пройдуць без мяне. Праведзена велізарная праца, набраная выдатная форма і... траўма. Сур'ёзная траўма, пры якой мой удзел у бегу на 1500 м аказаўся немагчымым", — напісала спартоўка ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Яна дадала, што зычыць беларускай камандзе на Гульнях удалага выступу і будзе заўзець за кожнага.
Раней Дар'я Барысевіч падпісала ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.