Лёва Бі-2 выляцеў у Ізраіль, шэсць музыкаў застаюцца ў турме ў Тайландзе

Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік)

Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) / newsru.co.il

Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) выляцеў у Ізраіль, паведамляе "Медыязона". Аднак іншым удзельнікам гурта было адмоўлена "ў раней узгодненым вылеце ў Ізраіль". Шэсць музыкаў застаюцца ў міграцыйнай турме ў Тайландзе. Раней стала вядома, што Расія запатрабавала дэпартацыі траіх музыкаў, у якіх ёсць толькі адно грамадзянства — расійскае. Лёва — адзіны з гурта прыехаў у Тайланд па ізраільскім пашпарце. Вядома, што Шура Бі-2 (Аляксандр Уман) прыехаў па аўстралійскім пашпарце, іншыя — па расійскіх.

Музыкаў гурта "Бі-2" затрымалі ў Тайландзе 24 студзеня за канцэрт, дадзены без належнага дазволу. Пазней паведамілі, што прычынай затрымання сталі няправільна аформленыя арганізатарамі дакументы. Высветлілася, што арганізатары зрабілі музыкам турыстычныя візы. Суд аштрафаваў музыкаў на 84 долары. Іх было вырашана дэпартаваць. Некалькі дзён музыкаў трымалі ў камеры пад адкрытым небам.

Чакалася, што ў Ізраіль дэпартуюць усіх удзельнікаў гурта. З'явілася версія, што рашэнне было адменена пад ціскам расійскіх дыпламатаў. Адзін з лідараў гурта Ягор Бортнік адкрыта выступаў супраць расійскага ўварвання ва Украіну. За гэта яго прызналі ў РФ "іншаагентам".

Заснавальнікі і фронтмэны гурта Шура і Лёва Бі-2 нарадзіліся ў Беларусі. Сам гурт таксама з'явіўся яшчэ ў нашай краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі