Любімы вораг Лукашэнкі: стары знаёмы ў новым урадзе Польшчы — эфір

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё

Некалькі разоў за апошні месяц Лукашэнка рабіў намёкі ў бок Варшавы пра нібыта гатоўнасць Мінска замірыцца з Польшчай і наладзіць “добрасуседскія адносіны”. Здарылася гэтае нечаканае (насамрэч не) памкненне пасля выбараў у суседняй краіне, у выніку якіх да ўлады прыйшла апазіцыя. На якую ў лукашыстаў былі нейкія надзеі. Выглядае, што марныя.

Чым выкліканая даўняя нелюбоў Лукашэнкі асабіста да Польшчы і ці цікавіць сёння палякаў прычына гэтай нелюбові? Ці гатовая Польшча “перагарнуць старонку” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам і на якіх умовах? Ці залежыць пытанне наладжвання адносін з Мінскам ад таго, хто канкрэтна ўзначаліць, да прыкладу, польскі МЗС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі