Людас Румбуціс стане госцем Беразінскага і Зыблюка ў жывым эфіры Еўрарадыё

Людас Румбуціс стане госцем Беразінскага і Зыблюка ў жывым эфіры Еўрарадыё

Вядомы футбольны спецыяліст Людас Румбуціс стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё. Разам з кіраўніком праекта Tribuna.com Максімам Беразінскім і галоўным рэдактарам Еўрарадыё Віталём Зыблюком яны абмяркуюць адметнасці сёлетняга чэмпіянату Еўропы, прааналізуюць першы круг беларускай Вышэйшай лігі, паразмаўляюць на тэму гучных скандалаў, звязаных з так званымі дамоўнымі матчамі. Пачатак у 15.00. Слухаць эфір тут.

Нагадаем, тыдзень таму ў гасцях на Еўрарадыё быў галоўны трэнер футбольнага клуба “Крумкачы” Алег Дулуб.

Алег Дулуб: Перамога Ісландыі над Англіяй — гэта надзея для зборнай Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі