Мабільная праграма Digital Solidarity аб'яднае ўсе фонды дапамогі беларусам

Мабільная праграма Digital Solidarity аб'яднае ўсе фонды дапамогі беларусам

Фонд салідарнасці запускае ўніверсальную мабільную праграму Digital Solidarity. Яна аб'яднае ўсе ключавыя фонды дапамогі беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій. З дапамогай Digital Solidarity можна будзе фінансава падтрымліваць пацярпелых.

Галоўная мэта праграмы — злучыць усе заяўкі на дапамогу ў адным зручным інтэрфейсе. "Digital Solidarity будзе фармаваць і паказваць індывідуальны спіс людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе зыходзячы з вашых персанальных магчымасцяў і наладак", — кажуць распрацоўшчыкі.

Дапамогу праз Digital Solidarity можна будзе аказваць і разава, і рэгулярна. "Нават самая маленькая, але пастаянная дапамога зможа выратаваць жыцці многіх беларусаў, а Digital Solidarity паклапоціцца, каб вашыя сродкі пайшлі на самыя важныя і актуальныя просьбы аб дапамозе", — дадаюць аўтары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі