Мабільным аператарам забаранілі падключаць платныя паслугі цішком

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мабільным аператарам забаранілі падключаць платныя падпіскі абанентам без іх згоды. Адпаведная норма прынятая пастановай урада №1073, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней беларусы часта скардзіліся ў дзяржструктуры, што мабільныя аператары навязваюць ім падпіскі, якія не ўваходзяць у аплочаны тарыф. Для вырашэння гэтай праблемы спатрэбілася ўмяшанне ўрада.

Цяпер кампаніі змогуць актывізаваць новыя платныя паслугі толькі пасля асабістай згоды абанента. Кліент можа выказаць сваю згоду на новыя платныя падпіскі чатырма спосабамі:
— паставіць птушачку ў асабістым кабінеце;
— адправіць USSD-запыт або СМС-паведамленне;
— падаць заяву ў офісе аператара;
— заключыць дамову дыстанцыйна з дапамогай лічбавага подпісу.

У іншым разе паслуга падключацца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі