У школах Мінска абмяжуюць выкарыстанне смартфонаў вучнямі

Тэлефоны дзеці будуць здаваць перад першым урокам

Тэлефоны дзеці будуць здаваць перад першым урокам / sb.by

У школах Мінска абмяжуюць выкарыстанне смартфонаў вучнямі. Пра такія планы распавялі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама (раней пра гэта паведамляла Еўрарадыё). Мяркуецца, што дзеці будуць здаваць свае тэлефоны перад пачаткам першага ўрока. Забраць іх яны змогуць у канцы працоўнага дня. Як піша minsknews.by, новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць з 1 верасня 2025-га.

Адзначаецца, што "праца па абмежаванні выкарыстання гаджэтаў" у школах і гімназіях сталіцы праходзіць з 2022 года, калі пачаў дзейнічаць Дзяржаўны школьны стандарт. На "гэты алгарытм" навучальныя ўстановы пераходзяць "у сілу сваіх тэхнічных магчымасцяў", паэтапна. Чыноўнікі сцвярджаюць, што пытанне з тэлефонамі абмяркоўваецца з бацькамі дзяцей. Цяпер школы набываюць "абсталяванне для захоўвання гаджэтаў".

"Гаджэт павінен знаходзіцца не ў кішэні, на парце або ў заплечніку, а ў спецыяльна прызначаным месцы", — кажа неназваны чыноўнік.

У СШ № 187 абмежаванні дзейнічаюць з 1 снежня 2024-га. Купілі металічныя ячэйкі, у якія закрываюцца на ключ тэлефоны, якія збірае настаўнік перад першым урокам (настаўнік, які вядзе апошні ўрок, іх вяртае). Ячэйкі знаходзяцца каля школьнай аховы. Дырэктарка школы кажа, што настаўнікі на ўроках мабільнымі тэлефонамі не карыстаюцца.

У школах Мінска абмяжуюць выкарыстанне смартфонаў вучнямі
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі