У школах Мінска рыхтуюцца да забароны выкарыстання смартфонаў на перапынках

Девочки со смартфоном

Пакуль у якасці эксперыменту і пачынаючы з чацвёртай чвэрці бягучага навучальнага года / pixabay.com

Адміністрацыі некаторых сталічных школ пачалі рыхтаваць класных кіраўнікоў да таго, што з чацвёртай чвэрці вучням будзе забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі нават на перапынках.

Некалькі крыніц Еўрарадыё паведамілі, што ў чаты вучняў пачалі прыходзіць адпаведныя паведамленні ад настаўнікаў. У адной са школ адміністрацыя абмяркоўвае, як рэалізаваць забарону праз канфіскацыю смартфона пры ўваходзе ў навучальную ўстанову.

Нагадаем, што ў 2022 годзе ўступіў у сілу новы Дзяржаўны школьны стандарт, у якім рэгулявалася выкарыстанне мабільных тэлефонаў. Там была прапісана забарона на выкарыстанне прылад падчас урокаў без дазволу настаўніка.

На перапынках выкарыстанне тэлефонаў таксама абмяжоўваецца, каб дзеці маглі больш адпачываць, рухацца і мець зносіны. Аднак, у выпадку неабходнасці для сувязі з бацькамі, выкарыстанне тэлефонаў на перапынках пакуль дазваляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі