Маці забітай у Бабруйску дзяўчыны: "Такіх трэба публічна караць смерцю"

Маці забітай у Бабруйску дзяўчыны: "Такіх трэба публічна караць смерцю"

Маці адной з забітых у Бабруйску дзяўчат пасля абвяшчэння прысуду падтрымала смяротную кару.

"Ён кажа, што не збіраўся расчляняць. Але ўсё было падрыхтаванае для расчлянення: усе доказы гэтага ёсць. А вы бачыце, як ён сябе паводзіць? Ён ні ў чым не раскайваецца. І такіх трэба публічна караць смерцю, каб нікому іншаму было непанадна — ніводнаму чыкацілу! Каб ніводзін чыкаціла не мог падняць руку на любога чалавека — будзь там дзяўчынка, хлопчык ці дарослыя", — заявіла жанчына ў каментары журналістам.

Антаніна Асіповіч, маці асуджанага, ад каментароў адмовілася. "Гэта трэба перажыць", — кажа жанчына.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння суд у Бабруйску вынес смяротны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу за забойства двух дзяўчат. Яно адбылося ў ліпені 2018 года. Перад забойствам адна з ахвяраў паспела датэлефанавацца ў міліцыю, але не змагла назваць дакладны адрас. 

Сам мужчына спярша збіраўся расчляняць трупы, але потым з'явіўся ў міліцыю з павіннай. Аднак пракурор папрасіла не ўлічваць гэты факт як змякчальную акалічнасць. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 09.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі