Мадрыдскі “Рэал” стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў (відэа)

У фінальным матчы, які прайшоў 24 траўня ў Лісабоне, “Рэал” разграміў іншую мадрыдскую каманду — “Атлетыка” з лікам 4:1.
 


Лік у матчы адкрыў на 36-й хвіліне ўругвайскі абаронца “Атлетыка” Дыега Гадзін, у самым канцы другога тайма, за хвіліну да свістка, Сэрхіа Рамас зраўняў лік — 1:1.



На 110-й хвіліне Гарэт Бэйл вывеў “Рэал” наперад, потым забілі Марсэла і ў самым канцы — Крышціяну Раналду з пенальці паставіў кропку.



Галоўны трэнер “Рэала” — Карла Анчэлоці. Адметна, што 25 гадоў таму ён выйграваў Лігі чэмпіёнаў, калі сам яшчэ гуляў за “Мілан”.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі