Магіляўчанка падчас сваркі з мужам выклікала міліцыю і паведаміла пра пісталет
Сямейная сварка паміж магіляўчанамі нечакана зваяршылася падрыхтоўкай крымінальнай справы.
Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, жыхарка абласнога цэнтра выклікала міліцыю, каб суцішыць сямейны скандал і прыструніць мужа.
Старшы лейтэнант міліцыі Арцём Окаракаў, які прыбыў па выкліку, правёў з мужам і жонкай прафілактычную размову і папярэдзіўшы пра адказнасць за такія паводзіны.
Калі міліцыянт ужо збіраўся сыходзіць, жонка скандаліста нечакана сказала, што муж незаконна захоўвае дома пісталет. Выявілася, што ў мужчыны сапраўды захоўваўся самаробны пісталет, падобны да кароткаствольнай гладкаствольнай агнястрэльнай зброі пад спартыўна-паляўнічы патрон. Па высновах эксперта, гэты самаробны прадмет можа лічыцца агнястрэльнай зброяй.
54-гадовы магілёвец заявіў, што зброю шмат гадоў таму падарыў яму бацька (цяпер нябожчык). Па словах мужчыны, калі б жонка не ўзгадала, то пісталет працягваў бы пыліцца на адной з паліц шафы ў калідоры.
Як паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Сільванькоў, матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. На магілёўца могуць пачаць крымінальную справу за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі.
Мужчыну, раней затрыманаму за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.