Магілёўцаў са шматпавярховых дамоў пакідаюць без смеццеправодаў

Найперш смеццеправоды заварваюць у дамах, якім больш за 20 гадоў, бо яны прыйшлі ў поўную непрыдатнасць і не адпавядаюць санітарным патрабаванням, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.



Замест смеццеправодаў у дварах дамоў абсталёўваюць кантэйнерныя пляцоўкі. У 146 з 266 шматпавярховых дамоў Ленінскага раёна Магілёва смеццеправоды ўжо ліквідаваныя.



Дарэчы, камунальнікі паведамляюць, што для ліквідацыі смеццеправода патрабуецца згода большасці жыхароў дома.



Фота — kp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі