Магілёўскі завод “Чырвоны металіст” выдаў прэмію нажніцамі, накрыўкамі і цукрам
Магілёўскі завод “Чырвоны металіст” выдаў сваім работнікам прэмію за жнівень у выглядзе 16 нажніц, 200 накрывак і 10 кілаграмаў цукру кожнаму. Агульны кошт прэміі быў эквівалентны 300 тысячам рублёў.
Са словаў рабочых, выдаць прэмію таварамі прадпрыемства вырашыла не ад добрага жыцця: сярэдні заробак тут складае каля 4 мільёнаў рублёў. Рабочыя цешацца, што тавары ім далі без гандлёвай надбаўкі, хаця і з улікам падатку на дадатковую вартасць.
Сярод работнікаў прадпрыемства ходзяць чуткі, што прэмію за верасень будуць выдаваць таксама ўласнай прадукцыяй — відэльцамі, лыжкамі і нажамі. Праўда, рабочыя задаволеныя і такімі прэміямі, бо на іншых прадпрыемствах Магілёва прэміі перастаюць выдаваць зусім.
Фота: mogilevnews.by