Магілёўскія камунальнікі адшукалі даўжніцу за “камуналку” ў Паўднёвай Карэі

У Магілёве камунальнікі адшукалі даўжніцу за камунальныя паслугі ў Паўднёвай Карэі. Жанчына разам са сваёй маці зарэгістраваная ў доме ў завулку Бялінскага, аднак цягам апошніх двух гадоў ніхто з іх не плаціў за "камуналку". У выніку накапілася запазычанасць у памеры 15 мільёнаў рублёў (у тым ліку пеня — больш за 8 млн).

Як высветлілася, жанчына зараз жыве ў Паўднёвай Карэі, а яе маці — у Маскве. Пасля перамоваў са спецыялістамі Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм жанчыны цягам двух тыдняў пагасілі запазычанасць. Яны абяцаюць у будучым своечасова плаціць за камунальныя паслугі, піша mycity.by.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі