Магілёўскія мытнікі затрымалі 15 тон шампіньёнаў
Супрацоўнікі Магілёўскай мытні затрымалі буйную партыю шампіньёнаў, якую незаконна везлі праз мяжу.
Фура з грыбамі была затрыманая ў Чэрыкаўскім раёне, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта. Мытнікі выявілі, што 15 тон грыбоў везлі па несапраўдных таварасуправаджальных дакументах. Кошт тавару ацэньваецца больш як на 85 тысяч рублёў. Мытнікі забралі кантрабандны тавар.
Па гэтым факце пачаты адміністрацыйны працэс.