Магілёвец заплаціць 16 мільёнаў, бо заніжаў паказанні спажывання вады
Пра выпадак распавёў намеснік дырэктара Магілёўскага Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм (ЦГІС) Павел Жуйкоў.
Уласнік кватэры доўгі час заніжаў паказанні прыбораў уліку расходу халоднай і гарачай вады. Пры зверцы выявіліся вялікія разыходжанні, што пацягнула буйны пераразлік. Дабор склаў 16 мільёнаў рублёў. Спярша магілёвец спрабаваў аспрэчыць суму дабору, але ўрэшце пагадзіўся, што сам вінаваты ў сітуацыі, піша interfax.by.
Па словах Паўла Жуйкова, выпадак такога буйнога пераразліку хутчэй выключэнне, чым правіла. А вось даборы на 2-3 мільёны адбываюцца даволі часта.
Фота — positime.ru