Магнітная бура гэтай ноччу была наймацнейшай за апошнія 20 гадоў
Успышкі на сонцы
Магнітная бура, якая пачалася гэтай ноччу пасля вялікай сонечнай успышкі, была наймацнейшай за апошнія два дзесяцігоддзі. Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША надало ёй узровень G5 — максімальны з магчымых. Апошнім разам такі ўзровень быў зафіксаваны ў 2001 годзе.
Днём у суботу, як паведамляюць навукоўцы, узровень магнітнай буры пачаў зніжацца, але дагэтуль ацэньваецца як "экстрэмальна моцны".
Ноччу праз магнітную муру шмат дзе, у тым ліку ў Беларусі, бачылі паўночнае ззянне. Але былі і праблемы: шмат хто скардзіцца на праблемы са здароўем. Таксама фіксаваліся збоі ў перадачы радыёсігналаў на кароткіх хвалях.
Моцная магнітная бура. Якіх наступстваў чакаць?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.