Махляр тэлефанаваў на Кубу з "Лідскага піва" і нагаварыў на 23 тыс рублёў

Махляр тэлефанаваў на Кубу з "Лідскага піва" і нагаварыў на 23 тыс рублёў

У Лідскім раёне шукаюць махляра, які патэлефанаваў на Кубу з нумара прадпрыемства "Лідскае піва". Як паведамляе Гродзенская праўда, зламыснік атрымаў несанкцыянаваны доступ да тэлефоннай станцыі з 14 па 15 траўня. У выніку заводу выставілі рахунак на 23 228 рублёў.

Завялі крымінальную справу паводле арт. 216 ч. 2 КК "Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры".

Аматару паразмаўляцьпа тэлефоне з абанентамі ў далёкім замежжы пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі