Македонская паліцыя выкарыстала супраць мігрантаў слезацечны газ

Македонская паліцыя выкарыстала супраць мігрантаў слезацечны газ

Паліцыя Македоніі выкарыстала супраць мігрантаў слезацечны газ. Інцыдэнт адбыўся на македонскай-грэчаскай мяжы ў раёне Ідамені. Як перадае Бі-Бі-Сі, мігранты спрабавалі прарвацца праз загароджу, пастаўленую на мяжы.

Дарэчы, с сярэдзіны лютага на мяжы сабралося ўжо больш за 11 тысяч чалавек. Яны не могуць пакінуць Грэцыю, бо балканскія краіны ўсталявалі абмежаванні для мігрантаў.

У лютым Македонія закрыла сваю мяжу для грамадзян Афганістана, а таксама зрабіла больш жорсткім пропуск грамадзян Сірыі і Ірака. Урады Славеніі, Харватыі, Сербіі ды Македоніі дазваляюць перасякаць сваю мяжу толькі 580 мігрантам у суткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі