Макей гаварыў па тэлефоне з дзяржсакратаром ЗША пра нафту

Макей гаварыў па тэлефоне з дзяржсакратаром ЗША пра нафту

13 сакавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дзяржсакратаром Злучаных Штатаў Майкам Пампеа. Ён наведаў нашу краіну 1 лютага, прапаноўваў забяспечыць Беларусь нафтай на 100%. Падчас гутаркі Макея і Пампеа абмяркоўваліся вынікі таго візіту. Гаворка ішла пра двухбаковыя адносіны краін, але галоўнае — закраналася тэматыка энергетычнай бяспекі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Атрымліваецца, што Уладзімір Макей і Майк Пампеа абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з пастаўкамі ў Беларусь нафты. У пачатку сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Пампеа прапаноўваў не толькі дапамогу ў пастаўках нафты, але і ў пытанні з інфраструктурай. А, як вядома, у Мінску разглядаюць варыянт будаўніцтва "няшчаснай трубы з Балтыкі", каб па ёй, а не па чыгунцы, пастаўляць нафту. Лукашэнка мяркуе, што спатрэбіцца 100-120 мільёнаў долараў.

"Яны [амерыканцы] выдзелілі 1 мільярд долараў для будаўніцтва аб'ектаў лагістыкі, гэта значыць для пастаўкі нафты", — гаварыў беларускі кіраўнік.

Магчыма, што падчас сённяшняй тэлефоннай размовы закраналася менавіта пытанне інфраструктуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі