Макс Корж патлумачыў, як ён змог трапіць ва Украіну

Макс Корж патлумачыў, як ён змог трапіць ва Украіну

Рэпер Макс Корж патлумачыў, якім чынам ён трапіў ва Украіну. У сваім акаўнце ў Іnstagram ён абнародаваў фатаздымак дакумента з Міністэрства культуры Украіны. У дакуменце на імя яго адвакаткі гаворыцца, што Макс Корж не ўнесены ў спіс асобаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны. 

Як паведамлялася раней, Каржа ўнеслі ў спіс неўязных ва Украіну пасля таго, як ён з канцэртамі наведаў Крым пасля таго, як паўвостраў быў анексаваны Расія. Паведамлялася, што ён унесены ва ўкраінскі "чорны спіс" на пяць гадоў. 

Макс Корж са словаў сваёй адвакаткі ва Украіне Марыны Кастэнка піша, што СБУ самастойна адмяніла раней вынесеную забарону на ўезд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі