Малдова парафіравала дамову пра асацыяцыю з Еўрасаюзам
Падпісанне дакумента адбылося 29 лістапада ў Вільні на саміце Усходняга партнёрства.
Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, з боку Малдовы дакумент падпісваў прэм'ер-міністр Юрые Лянкэ (на фота).
29 лістапада была таксама парафіраваная дамова пра асацыяцыю паміж ЕС і Грузіяй.
Акрамя таго, Азербайджан падпісаў у пятніцу дамову з Еўрасаюзам пра лібералізацыю візавага рэжыму. Спрашчэнне візавага рэжыму датычыць найперш навуковых работнікаў, студэнтаў, грамадзян, якія выязджаюць на лячэнне, дзяржаўных чыноўнікаў. Таксама лібералізацыя закране асобаў, якія прыязджаюць у ЕС для ўдзелу ў спартовых, культурных і гуманітарных мерапрыемствах.