Малое дзіця пацярпела ў Мінску падчас пажару ў інтэрнаце
Пажар у інтэрнаце ў Мінску
Некалькі чалавек пацярпелі падчас пажару, які здарыўся гэтай раніцай у інтэрнаце на вуліцы Крапоткіна ў Мінску. Ратавальнікі кажуць пра выратаванне пяцярых. Двое дзяцей (2012 і 2016 г.н.) вымушаныя былі спускацца па аўталесвіцы. Сям'ю з 8-мі месячным немаўлём забяспечылі маскамі і вывелі праз пад'езд. Сям'ю агледзелі медыкі і рэкамендавалі шпіталізацыю. Іх забралі ў бальніцу. Раней пра тое, што на пажары ёсць пацярпелыя "Минской правде" паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
У МНС адзначылі, што яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў адміністрацыяй інтэрната арганізавала эвакуацыю з будынка. На вуліцу вывелі каля 150 чалавек. Зараз высвятляецца, што стала прычынай узгарання. Адна з версій — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, магчыма адбылося кароткае замыканне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.