“Манака” і “Атлетыка” выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў (відэа)

У Манака і ў Мадрыдзе прайшлі матчы ў адказ 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Па выніках гэтых сустрэчы у чвэрцьфінал выйшлі французскі “Манака” і іспанскі “Атлетыка”.

Для "Манака" задача была простай — не прайграць англійскаму “Арсеналу” з буйным лікам. Вынік папярэдняга матчу быў 3:1 на карысць французаў, але матч у адказ скончыўся для іх паразай — 0:2. Зрэшты, па суме дзвюх сустрэч “Манака” пераўзышоў “Арсенал” (за кошт трох галоў, забітых на чужым полі) і стаў чвэрцьфіналістам.

“Атлетыка” ў Мадрыдзе прымаў нямецкі “Баер”. Папярэдні матч скончыўся перамогай немцаў — 1:0, а ў матчы ў адказ з такім самым лікам вялі іспанцы — 1:0. Таму лёс пуцёўкі ў ¼ фінала вырашыўся ў серыі пенальці: тут пашанцавала “Атлетыка” — 3:2.

Нагадаем, раней у 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў выйшлі "Порту" і мадрыдскі "Рэал", ПСЖ і "Баварыя". 18 сакавіка згуляюць "Барселона" і "Манчэстар Сіці" (першы матч — 2:1), "Барусія" (Дортмунд) — "Ювентус" (1:2).

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі