"Манака" прапануе адкласці матч з "Барусіяй" на суботу

"Манака" прапануе адкласці матч з "Барусіяй" на суботу

Кіраўніцтва футбольнага клуба "Манака" прапануе адкласці правядзенне матчу чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў з дортмундскай "Барусіяй", піша sport-express.ru

Як паведамлялася раней, каля аўтобуса нямецкай каманды ўвечары 11 красавіка адбыліся тры выбухі. Пры здарэнні пацярпеў іспанскі футбаліст "Барусіі" Марк Бартра. Каля аўтобуса знайшлі запіску, аўтар якой прызнаваўся ў запланаваным нападзе на "Барусію". 

У выніку футбольны матч быў перанесены з 11 красавіка на 12-га. Ён мусіў пачацца ў 21.45 паводле мінскага часу.
 
Аднак у "Манака" лічаць вартым перанесці гульню на 15 красавіка. Адпаведную заяўку падаў ва УЕФА дырэктар клуба па камунікацыях Бруна Скрапета

Прынц Манака Альбер ІІ з гэтай нагоды заявіў: "Магчыма, не лепшае рашэнне гуляць на наступны дзень пасля інцыдэнту такога маштабу. Прасцей адкласці матч чэмпіянату".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі