"Манстрацыя" па-беларуску: плакатаў больш, чым удзельнікаў

"Манстрацыя" па-беларуску: плакатаў больш, чым удзельнікаў

6 сакавіка ў мінскім парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор прайшоў пікет-манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў”. Яе зладзілі валанцёры і валанцёркі незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна”. Гэта стала першая ў Беларусі акцыя, праведзеная паводле заявачнага прынцыпу. 

У акцыі прынялі ўдзел сем чалавек. Яны трымалі плакаты "Гаршэчак, не вары", "Пралетарыі ўсіх краін, звальняйцеся", "Ніколі такога не было, і вось ізноў", "Дзякуй, непрыемна", "Ой, усё", "Свабода жаночага роду",  

Дарэчы, плакатаў на акцыі было больш, чым удзельнікаў, таму некаторыя з пікетоўцаў паспелі патрымаць некалькі плакатаў. 

Нагадаем, што "Манстрацыя" — масавая дэманстрацыя з абсурднымі лозунгамі, якую прыдумалі актывісты ў Расіі. Заснавальнік "Манстрацыі" Арцём Ласкутоў быў госцем Еўрарадыё. Беларускія актывісты не звязваліся з расійскімі заснавальнікамі "Манстрацыі", а проста пазычылі ў іх ідэю.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 06.03:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі