Марадона сёння выйдзе на поле стадыёна ў Брэсце
16 ліпеня Дыега Марадона выйдзе на поле стадыёна ў Брэсце. Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" прылятае на адзін дзень у Беларусь. У аэрапорце "Брэст" яго чакаюць а 15-й гадзіне. Праз тры гадзіны пачнецца прэс-канферэнцыя знакамітага аргентынца ў гатэлі "Эрмітаж". А ў 20:45 стартуе матч чэмпіянату Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам".
Як інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Брэст" у Twitter, галоўная падзея чакаецца яшчэ да пачатку паядынку: "20:30 — выхад Дыега Марадоны на поле стадыёна". На "Брэсцкім" чакаецца аншлаг (трыбуны змяшчаюць больш за 10 тысяч чалавек).
MATCHDAY! #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 16 июля 2018 г.
"Шахтер" Солигорск
Высшая лига, 16 тур
18:30 – Открытие зоны гостеприимства
20:30 – выход Диего Марадоны на поле стадиона
20:45 – Начало матча
Брест, ОСК "Брестский"
Билеты: https://t.co/WR6agZi9YB pic.twitter.com/1NHM1zF2JS