Міністр спорту: Мы не ведаем думак, мэтаў і праграмы Марадоны

Міністр спорту: Мы не ведаем думак, мэтаў і праграмы Марадоны

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук у чарговы раз выказаўся наконт хуткага прыезду ў нашу краіну Дыега Марадоны, найлепшага футбаліста ХХ стагоддзя. У траўні знакаміты аргентынец стаў старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст", але да абавязкаў прыступіць толькі пасля заканчэння чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Прыехаць у нашу краіну Марадона плануе 16 ліпеня.

Кавальчук у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ прызнае, што Дыега Марадона пасадзейнічае папулярызацыі футбола ў нашай краіне.

"Для брэсцкага "Дынама" гэта, напэўна, падзея, — кажа Кавальчук. — Для ўсяго Брэста, для Рэспублікі Беларусь прыезд лепшага футбаліста ХХ стагоддзя ў рэспубліку і тое, што ён прыме нейкі ўдзел... Мы ж не ведаем, якія ў яго думкі, якія мэты, якія ў яго планы. Ён яшчэ праграму сваю не акрэсліў. Мы толькі ведаем толькі пра тое, што ён мае дачыненне да брэсцкага "Дынама".

У міністра пакуль няма планаў наконт сустрэчы з аргентынцам. "Калі будзе неабходнасць правядзення такой сустрэчы, я думаю, мы яе арганізуем на ўзроўні Міністэрства спорту...",  — кажа Кавальчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі