Марак вярнуўся з палона ў Паўночнай Карэі праз 40 гадоў пасля выкрадання
Член экіпажа паўднёвакарэйскага рыбалоўнага судна Чон Вук Пе апынуўся ў няволі ў снежні 1972 года.
Разам з ім тады ў палон у КНДР патрапілі 25 рыбакоў. Уцячы на радзіму змог толькі Чон Вук Пе, гэта яму ўдалося зрабіць у жніўні сёлета. Толькі цяпер ён патрапіў у Паўднёвую Карэю. Мараку ўжо 68 гадоў.
Як паведамляе РІА "Новости", уцякач патрапіў пад следства. Толькі пасля правядзення расследавання яму дазволяць вярнуцца да сваіх сваякоў на поўдні краіны.
Адзначым, што выкраданне Паўночнай Карэяй грамадзян Паўднёвай Карэі — адна з найбольш вострых праблемаў у адносінах гэтых краін.
Фота — AFP