Марк Цукерберг абяцае ахвяраваць 99% сваіх акцый Фэйсбука на дабрачыннасць

Марк Цукерберг абяцае ахвяраваць 99% сваіх акцый Фэйсбука на дабрачыннасць

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Фэйсбук Марк Цукерберг заявіў, што ён і яго жонка Прысцыла Чан маюць намер ахвяраваць 99% акцыяў кампаніі на дабрачыннасць. Гэта будзе зроблена цягам жыцця, напісаў Цукерберг на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Запіс быў зроблены з нагоды нараджэння яго дачкі Макс.

На сёння кошт акцыяў кампаніі ацэньваецца прыкладна ў 45 мільярдаў долараў.

Па словах Цукерберга, яны з жонкай вырашылі стварыць фонд Chan Zuckerberg Initiative. Гэтая арганізацыя будзе займацца праектамі ў сферы індывідуальнага навучання дзяцей і лекавання цяжкіх хваробаў.

Таксама Цукерберг паведаміў, што збіраецца па-ранейшаму кіраваць Фэйсбукам і займацца гэтым яшчэ шмат гадоў.

Фота: Фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі