Марш новай Беларусі: дзясяткі тысяч людзей і папярэджанне пра ўжыванне сілы
23 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску праходзіць Марш новай Беларусі. І ім бяруць удзел жыхары краіны, нязгодныя з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў а таксама рабочыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. Калоны з бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтру з розных куткоў Мінска. Чакаецца, што перад людзьмі выступяць прадстаўнікі Кардынацыйнай рады.
Пры гэтым ад раніцы горад літаральна запаланілі сілавікі і ваенная тэхніка. Адміністрацыйныя будынкі агароджаныя металічнымі рамкамі, Стэла — калючым дротам. Праз гучнаўзмацняльнікі міліцыя папярэджвае, што збор людзей несанкцыянаваны і супраць іх можа быць ужытая сіла. Вось як выглядае Мінск прама цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.