Мастак Алесь Пушкін прэзентуе “Малюнкі з турмы”
На пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адкрываецца выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
На ёй пакажуць творы, якія Пушкін намаляваў за кратамі, калі адбываў адміністрацыйныя арышты ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску. Мастака арыштоўвалі за перфомансы ў абарону свабоды выказвання.
Таксама на выставе прэзентуюць унікальную кнігу-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура". Змест кнігі складаюць дзённікавыя запісы мастака, занатаваныя ў зняволенні.
Адкрыццё выставы прызначанае на 12 лістапада на 18:00.
Адукацыйная прастора "Тэрыторыя правоў" знаходзіцца на вуліцы Ложынскай, 16-404 (станцыя метро “Уручча”).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.