Мастоўскія дэпутаты не знайшлі грошы на адукацыю, медыцыну і культуру

Дэпутаты мастоўскага райсавета прынялі бюджэт раёна на 2010 год. Паводле яго, змяншаюцца выдаткі на адукацыю, медыцыну і культуру. Супраць такога бюджэту прагаласаваў толькі адзін дэпутат Зміцер Кухлей. “Падчас абмеркавання праекта бюджэту я выступіў супраць скарачэння выдаткаў на адукацыю, ахову здароўя і культуру. Таксама за мінулы год з’явіўся вялізарны доўг органаў мясцовага кіравання, які яны павінны аплачваць у гэтым гэтым годзе. Пры гэтым грошы, якія ідуць з бюджэту на абслугоўванне гэтай пазыкі, выдаткоўваюцца з парушэннем заканадаўства”, — сказаў Еўрарадыё Зміцер Кухлей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі