Матэрыялы супраць менеджараў БКК адпраўленыя ў Генпракуратуру Расіі
Генпракуратура Беларусі накіравала расійскім калегам матэрыялы крымінальнай справы супраць службовых асоб Беларускай калійнай кампаніі.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка беларускай Генпракуратуры Пятра Кісялёва.
Як паведамляла Еўрарадыё, матэрыялы, якія беларускія следчыя сабралі для перадачы ў Расію, складаюць 19 тамоў. Таксама Следчы камітэт удакладніў абвінавачанне гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баўмгертнеру. Аднак новых фармулёвак следчыя не абнародавалі.
Фота — publicverdict.ru