МАЗ выпусціў новыя аўтобусы да ЧС па хакеі
Машыны павышанай камфортнасці МАЗ-107569 будуць хадзіць у перыяд чэмпіянату ад “Цэнтральнага” аўтавакзалу да аэрапорту “Мінск”.
Як адзначаюць у прэс-службе МАЗ, канструктары прадпрыемства правялі сур’ёзную працу па мадэрнізацыі аўтобуса з нізкай падлогай асабліва вялікай ўмяшчальнасці МАЗ-107. У выніку атрымалі новую мадыфікацыю, якая адрозніваецца павялічанай колькасцю месцаў для сядзення (36 замест 24 у базавай мадэлі), павышаным камфортам і наяўнасцю ўмяшчальных багажных паліц. Апроч новых анатамічных сядзенняў, у салоне з’явіліся кандыцыянер, відэарэгістратар і аўдыягіды.
10 новых аўтобусаў павышанай камфортнасці паступаць на прадпрыемства “Мінсктранс” у красавіку, інфармуе БелаПАН.