Мэбля з IKEA выклікала чэргі большыя, чым "прэзідэнцкая" пошліна ў 100$

Пасля чаго чэргі на мяжы павялічыліся больш: пасля ўводу 100$ або пасля адкрыцця IKEA? Крама IKEA ў Вільні адкрылася 14 жніўня, а 6 верасня Аляксандр Лукашэнка зрабіў заяву пра збор у 100 долараў за выезд з Беларусі.

Еўрарадыё параўноўвае максімальныя чэргі па суботах на ўсіх пераходах (у суме) з Польшчай і Літвой. Аказалася, што чэргі на мяжы з Літвой павялічыліся пасля адкрыцця IKEA больш, чым пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра планы ўвесці збор за перасячэнне мяжы.  

Крама IKEA адкрылася 15 жніўня. Яшчэ 10 жніўня максімальная чарга на мяжы з Літвой (на ўсіх пераходах у суме) была не больш за 140 аўтамабіляў. А 17-га максімальная чарга ўжо была 310 машын. Рэкорднай колькасці чарга дасягнула раніцай 31 жніўня 510 легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі!  

Зразумела, што на адкрыццё крамы ў Літве чарга на польскай мяжы ніяк не адрэагавала. Але вельмі прыкметна, як, пачынаючы з суботы 7 верасня, пасля заявы пра збор у 100 долараў, чэргі пачалі расці.  

Заявы на "Мотавела" Аляксандр Лукашэнка зрабіў 6 верасня. У суботу 7 верасня ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу стаяла 375 аўто. У суботу 31 жніўня 310 аўтамабіляў. А ў суботу 21 верасня ў чарзе на выезд стаяла 580 легкавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі