Меліціна Станюта атрымала яшчэ адну бронзу на чэмпіянаце свету ў Штутгарце

Меліціна Станюта атрымала яшчэ адну бронзу на чэмпіянаце свету ў Штутгарце

Беларуская мастацкая гімнастка Меліціна Станюта атрымала яшчэ адзін медаль на чэмпіянаце свету ў нямецкім Штутгарце. У фінале мнагабор’я лідар нацыянальнай зборнай паказала трэці вынік і стала ўладальніцай бронзы. Найлепшы вынік у расіянкі Яны Кудраўцавай, серабро дасталася яшчэ адной прадстаўніцы Расіі — Маргарыце Мамун.

Спартсменкі, якія занялі 1-15 месца ў фінале мнагабор’я, атрымаюць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Апроч Станюты, у лік гэтых спартсменак увайшла яшчэ адна беларуска, Кацярына Галкіна — у яе 13-е месца, перадае БЕЛТА.

Раней Меліціна Станюта атрымала бронзу ў практыкаваннях з мячом, а таксама серабро ў камандным заліку разам з Кацярынай Галкінай, Арынай Шарапай і Ганнай Бажко.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі