Месі атрымаў траўму, але "Барселона" зноў перамагла

Галы на рахунку Неймара, Радрыгеса і Фабрэгаса (два). Месі атрымаў траўму левай нагі і быў заменены на 22-й хвіліне пры ліку 0:0. Сёння лекары мусяць зрабіць выснову, наколькі сур'ёзнае пашкоджанне атрымаў футбаліст.



Тым часам мадрыдскі "Атлетыка" згуляў унічыю 1:1 у гасцях з "Вільярэалам", а "Рэал" разграміў "Рэал Сасьедад" з лікам 5:1 (на рахунку Раналду хет-трык).



"Барселона" мае 37 ачкоў, "Атлетыка" — 34, "Рэал" — 31. Найлепшы бамбардзір — Крышціяну Раналду, які ўжо забіў 16 галоў, у Ліянэля Месі іх толькі 8.

У атацы Неймар.



Фота — Getty Images, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі