Міхаіл Грабоўскі дапамог "Айлендэрсу" перамагчы "Нью Джэрсі" (відэа)
На рахунку беларускага хакеіста галявы пас.
"Айлендэрс" у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі на сваім лёдзе па булітах перамог "Нью Джэрсі" — 3:2 (0:2, 1:0, 1:0. 0:0, 1:0). Рашаючы кідок на рахунку нападаючага Джоша Бэйлі, якога прызналі найлепшым гульцом сустрэчы.
Беларускі нападаючы "Айлендэрс" Міхаіл Грабоўскі правёў на лёдзе 14 хвілін 35 секунд, здзейсніў адзін кідок і адзначыўся галявым пасам. На 22-й хвіліне ён быў асістэнтам Бэйлі, які закінуў першую шайбу ў адказ.
Фота — ria.ru