Міхаіл Грабоўскі: Хачу, каб мае дзеці вучылі беларускую мову (відэа)

У інтэрв'ю тэлеканалу СТВ хакеіст Міхаіл Грабоўскі паведаміў, што ў яго дзяцей падвойнае грамадзянства — беларускае і канадскае.  

"Гэта значыць, я ім пашпарт зрабіў беларускі. Вельмі хачу, каб яны кожнае лета прыязджалі, вучылі мову беларускую. Таму што ўсё-такі я адтуль і сябе адчуваю беларусам", — кажа хакеіст. Па словах Грабоўскага, ён ніколі не будзе амерыканцам.  (На відэа — з 29-й хвіліны.)

Нагадаем, што сам спартовец гуляе ў НХЛ. На цяперашні час ён адзіны беларускі прадстаўнік у Нацыянальнай хакейнай лізе. 

Жонка Грабоўскага — канадка. 

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі