Мікалай Статкевіч заклікае на выбарчы сход 23 верасня

Мікалай Статкевіч заклікае на выбарчы сход 23 верасня

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч запрашае грамадзян сабрацца на выбарчы сход. Абвестку ён размясціў у сацыяльных сетках. Сход ён мяркуе правесці 23 верасня ў цэнтры Мінску.

"Зараз ужо iдзе афiцыйная агiтацыйная кампанiя у сувязi з прэзiдэнцкiмi "выбарамi", падчас якой грамадзяне маюць права збiрацца i абмяркоўваць "кандыдатаў" i iх праграмы.

У сувязi з гэтым запрашаю ўсiх, каго цiкавiць лёс нашай краiны, на сход выбаршчыкаў, якi пачнецца ў сераду, 23 верасня, у 18.00 у Мiнску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысвечаны абмеркаванню вынiкаў болей, чым 21-гадовай дзейнасцi А. Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаванне", — напісаў Статкевіч.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, Статкевіч абвяшчаў, што падрыхтуе пытанні да кіраўніка Беларусі і шырока іх абнародуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі